10 верасня музей Дугі Струве сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны наведалі навучэнцы 4 класа мясцовай школы. Загадчык бібліятэкі Таццяна Іванова правяла экскурсію па абноўленай экспазіцыі музея, пазнаёміла з новымі экспанатамі, набытымі пад час рэалізацыі праекта. Дзеці праявілі цікавасць да лёсаў кіраўнікоў работ па стварэнні грандыёзнага геадэзічнага збудаванні, асабліва да лёсу Іосіфа Ходзькі. Зацікавілі іх таксама геадэзічныя прыборы, маркі, манета, прысвечаная Дузе Струве, кнігі пра краіны, якія перасякае дуга.