6 верасня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Станцыя Ашмяны ў рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі” была праведзеная гутарка-дыялог на тэму “Не жартуй з агнём” з начальнікам варты ПАВЧ-1 Ашмянскага РАНС Андрушойцем Яўгенам Алегавічам. Падчас мерапрыемства адбылася прафілактычная размова па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў. Праведзена адукацыйна-выхаваўчая праца з падрастаючым пакаленнем, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аказанні першай медыцынскай дапамогі. Рабяты змаглі не толькі самастойна прайграць сітуацыі звязаныя з пажарам, але і замацаваць атрыманыя веды. Таксама быў прапанаваны для прагляду відэаролік “Твая бяспека - у тваіх руках”. У завяршэнні размовы Яўген Алегавіч уручыў кожнаму ў падарунак размалёўку “Вучым правілы бяспекі разам” і брашуру “Даведнік па бяспецы для бацькоў і дзяцей”.