31 жніўня ў апошні дзень лета члены аматарскага аб’яднання “Спадчына”сельскай бібліятэкі аграгарадка Кальчунынаведаліаграсядзібу “У Яніны”. Гасцінная гаспадыня Яніна Палсцюк шчыра вітала маленькіх гасцей, яна расказала аб сваёй сядзібе, правяла экскурсію і пажадала добра адпачыць. Бібліятэкар падрыхтавала тэматычную падборку навінак беларускай літаратуры “Слава кнізе беларускай”. Дзеці з задавальненнем чыталі на свежым паветры і здзейснілі займальнае падарожжа па старонках беларускіх кніг. Алена Адольфаўна нагадала, што менавіта заўтра ў краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства, на якім будзе арганізавана і бібліятэчная пляцоўка. Дзеці з задавальненнем слухалі пра першага беларускага кнігадрукара Францыска Скарыну і аб першых кнігах. Дзеці весела і з карысцю адпачылі на свежым паветры, яны не толькі сустрэліся з кнігай, але і атрымалі магчымасць павесяліццаперад пачаткам новага навучальнага года. Завяршылася сустрэча салодкім пачастункам ад гаспадыні аграсядзібы і бібліятэкара.