10 ліпеня сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны правяла агляд літаратуры “75 гадоў Гродзенскай вобласці: вехі гісторыі, этапы развіцця” пад час мерапрыемства, арганізаванага аддзелам культуры і арганізацыі вольнага часу і прымеркаванага да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. На выставе былі прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні ў чатырох раздзелах “Вехі гісторыі”, “Этапы развіцця”, “Славутасці прынёманскага краю” і “Літаратурны клад Гродзенскай вобласці”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з выданнямі, з дапамогай якіх можна паглыбіць свае веды аб гісторыі Гродзеншчыны, пазнаёміцца са звесткамі аб помніках архітэктуры і гісторыі, на якія вельмі багата гродзенская зямля. А таксама пазнаёміла з творчасцю пісьменнікаў-землякоў, якія нарадзіліся на нашай зямлі і прысвяцілі роднай старонцы шмат цудоўных твораў і паэтычных радкоў.