Працоўны Кодэкс: работа і вашы правы
11 ліпеня ў публічным цэнтры прававой інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прайшла гадзіна інфармацыі “Працоўны Кодэкс: работа і вашы правы”, у час якой адбылася сустрэча з загадчыкам юрыдычнай кансультацыяй па Ашмянскаму раёну — адвакатам Яўгенам Іванавічам Дэмбіцкім. Ён расказаў і растлумачыў аб змяненнях і новаўвядзеннях, якія быдуць унесены ў Працоўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь. Прысутныя змаглі задаць адвакату пытанні. Таксама можна было пазнаёміцца з выданнямі на выставе “Працоўны Кодэкс: работа і вашы правы”.