16 сакавіка ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог прайшла выстава-прагляд «Секреты долголетия» для людзей пажылога ўзросту. У гэты раз бібліятэкар прадставіла публіцы літаратуру па медыцыне, лячэбнай гімнастыцы, здаровым харчаванні і псіхалогіі для пажылых людзей, часопісы і газеты пра здароўе і спорт. А таксама дапаможнікі па розных відах рукадзелля, кветкаводстве і догляду за хатнімі гадаванцамі. Бо займаючыся любімай справай, чалавек адчувае сябе шчаслівым, а гэта немалаважна для падтрымання псіхічнага і фізічнага здароўя. Чытачы з цікавасцю праслухалі агляд літаратуры, пагарталі прапанаваныя выданні, а пасля падзяліліся ўласнымі сакрэтамі даўгалецця і здаровага ладу жыцця.