1 сакавіка сельскай бібліятэкай аграгарадка Станцыя Ашмяны праведзена акцыя «Предупрежден – значит вооружен», прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. У гэты дзень падлеткам былі раздадзены буклеты “Беражы сябе для жыцця”, у якіх была прадстаўлена інфармацыя аб наступствах ужывання наркатычных сродкаў, міфы аб наркотыках і падабраныя псіхолагамі адказы на прапанову людзям, якія прапануюць паспрабаваць наркотык. Бібліятэкар, Анжаліка Дзямідава, рэкамендавала падлеткам і моладзі кнігі С.Судьин «Место битвы – Я», Т.Веденская «Зеленый подъезд», В.Ф.Круглянский «Наркомания и токсикомания у подростков» і іпшыя, якія можна было ўзяць дадому.