Юныя героі Гродзеншчыны
6 лютага ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны прайшоў урок мужнасці «Юныя героі Гродзеншчыны», прымеркаваны да Дня памяці юнага героя-антыфашыста. На ўрок былі запрошаны чытачы бібліятэкі, вучні 4 класа мясцовай школы. Загадчык бібліятэкі Таццяна Уладзіміраўна Іванова расказала дзецям аб гісторыі гэтай даты, якую адзначаюць не толькі ў нашай краіне. У 1964 годзе Генеральнай Асамблеей ААН у гонар загінуўшых удзельнікаў антыфашыстскай дэманстрацыі – францускага школьніка Даніэля Фэры і іракскага хлопчыка Фадыла Джаміля 8 лютага быў зацверджаны як Дзень памяці юнага героя-антыфашыста. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з прыкладамі мужнасці і самаадданасці дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны, сярод якіх нямала юных герояў Гродзеншчыны. Дзеці ўважліва слухалі пра подзвігі, якія здзяйснялі юныя героі ў час вайны і нараўне з дарослымі набліжалі Перамогу. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава і мультымедыйная прэзентацыя. Завяршыўся ўрок мужнасці хвілінай маўчання ў памяць аб загінуўшых героях.