12 студзеня сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны сумесна з аддзелам культуры і вольнага часу арганізавала сямейна-духоўныя вячоркі “Успамінаючы біблейскія гісторыі”, якія былі прысвечаны такім паняццям паняццяў як вера, надзея, любоў і дабрыня. У пачатку мерапрыемства вядучыя павіншавалі ўсе дзяцей, іх мам і бабуль з навагоднімі святамі і пажадалі ўсім самага простага – веры, надзеі і любові... Усе разам прысутныя далі вызначэння гэтым чалавечым якасцям і паглядзелі відэаролік пра святых пакутніц Веру, Надзею, Любоў і іх маці Сафію. Бібліятэкар разам з дзецьмі чыталі вершы на духоўна-маральныя тэмы. На мерапрыемства быў запрошаны ксёндз Юрый Садоўскі, вікарый касцёла святога Міхаіла ў г.Ашмяны. Ён больш падрабязна распавёў пра паняцці і вызначэнні веры, любові і надзеі. Прысутныя задавалі пытанні, якія цікавяць іх – пра ўзаемаадносіны ў сям’і, пра шчасце і атрымалі вычарпальныя адказы.