23 лістапада сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны сумесна з ДУА “Дакурнішскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа” правяла літаратурны час «О маме можно говорить вечно». Бібліятэкар разам з дзецьмі ўспомнілі шматлікія літаратурныя творы пра маму, чыталі ўрыўкі з іх, а таксама вывучылі на памяць верш “Маміны рукі”, каб прыйшоўшы дамоў парадаваць матулі. Затым дзецям была прапанавана гульня “Раскажы пра маму” і яны з захапленнем расказвалі пра сваіх любых матуль, такіх розных, але аднолькава любімых. У канцы мерапрыемства дзеткі намалявалі малюнкі “Як я ўяўляю сваю маму”.