У сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог пачало працаваць бібліякафэ “Смачная кніга”, дзе кожнаму чытачу прапануецца меню з кніжных страў – рэкамендацыйны спіс літаратуры, прадстаўленай на разгорнутай кніжнай выставе-праглядзе. Прысеўшы за ўтульны столік бібліякафэ можна “паспытаць” фірменныя стравы – салат “Класічны аліўе” (падборка кніг класікаў літаратуры), “Фантастычны вінегрэт” (падборка кніг фантастыкі і фэнтэзі) і іншыя карысныя для душы кніжныя стравы, якія прыдуцца да смаку нават самаму вытанчанаму кніжнаму гурману.